«Абарона ўнутранага рынку і айчыннага вытворцы павінна быць у прыярытэце. Работа ў гэтым кірунку вядзецца і дае свае вынікі. Мы не павінны аддаваць свой рынак. Калі па харчовых таварах доля айчыннай прадукцыі складае 87—88%, то па прамысловых — доля айчыннага падае. Прыярытэтамі для беларускай эканомікі ў 2017 годзе таксама будуць экспарт і павышэнне канкурэнтаздольнасці тавараў. Мы — краіна з адкрытай эканомікай, і павінны ўмець прадаць 70% вырабленых тавараў і паслуг. Але каб дасягнуць гэтага паказчыка, трэба быць канкурэнтаздольным — гэта пытанні якасці, канкурэнтнай цаны, сэрвісу і гэтак далей».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-syamashka