Амерыканскія вучоныя знайшлі невядомы раней рукапіс экс-прэм'ера Вялікабрытаніі сэра Уінстана Чэрчыля, у якім ён разважае пра магчымасць існавання жыцця па-за межамі Зямлі.
У аглядзе артыкула брытанскага палітыка, апублікаваным амерыканскім часопісам Nature [2], адзначаецца сучасны лад мыслення аўтара, які грунтаваўся на некалькіх базавых ідэях: неабсяжнасці Сусвету, неабходнасці вады для зараджэння жыцця і паняцці «заселенай зоны», якое прадугледжвае тэмпературны фактар і неабходнасць наяўнасці гравітацыі для фарміравання атмасферы.
З улікам выкладзенага Уінстан Чэрчыль прыйшоў да высновы: «Ёсць шанцы, што існуюць планеты, умовы на якіх не выключаюць магчымасць існавання жыцця».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] http://www.nature.com/nature/index.html
[3] https://zviazda.by/be/tags/uinstan-cherchyl
[4] https://zviazda.by/be/tags/inshaplanecyane