Джэрэмі Мікс, вядомы як «самы сексуальны злачынца ў свеце», прымае ўдзел у нью-ёркскім Тыдні моды ў якасці манекеншчыка, паведамляе The Sun [5].
Мікс выйшаў на подыум 13 лютага ў паказе маркі Phіlіpp Pleіn. Сярод гледачоў паказу былі спявачка Мадонна, мадэль Кайлі Джэнэр і свецкая львіца Пэрыс Хілтан. Мужчына стаў вядомым у 2014 годзе: ён быў затрыманы за незаконнае захоўванне зброі, і яго фота было апублікавана на старонцы паліцыі штата Каліфорнія ў Фэйсбуку. Карыстальнікі сацсетак актыўна посцілі кадры з ім, а мадэльныя агенцтвы пачалі дасылаць прапановы проста ў турму (ён быў прысуджаны да 27 месяцаў пазбаўлення волі). Выйшаўшы на волю вясной 2016 года, мужчына заключыў кантракт з вядомым мадэльным агенцтвам і, як відаць, прыступіў да работы.
Іван КУПАРВАС
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://www.thesun.co.uk/
[6] https://zviazda.by/be/tags/madonna
[7] https://zviazda.by/be/tags/moda
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen