Школа ў брытанскім горадзе Брайтан завяла карлікавых коз. Педагогі сцвярджаюць, што жывёлы аказваюць станоўчы ўплыў на паводзіны вучняў, паведамляе The Daіly Telegraph [4].
Козы з'явіліся ў навучальнай установе па ініцыятыве фінансавага дырэктара школы Хілары Голдсміт, якая прапанавала завесці іх, каб пазбавіцца ад пустазелля. Эфект, які яны зрабілі на дзяцей, стаў сюрпрызам для настаўнікаў. Вучні арганізавалі клуб, у які запісаліся больш за 100 чалавек. Падчас абеду дзеці даглядаюць жывёл і праводзяць час на свежым паветры. Адзін са школьнікаў спецыяльна прыходзіць у школу крыху раней, каб пакарміць коз. «Ёсць шмат добра дакументаваных даследаванняў аб паспяховым выкарыстанні жывёл у якасці псіхатэрапеўтычнага метаду, які дапамагае дзецям мець зносіны і фарміраваць цесныя сувязі з жывёламі, і наш выпадак — доказ гэтага», — адзначыла Голдсміт.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.telegraph.co.uk/
[5] https://zviazda.by/be/tags/braytan
[6] https://zviazda.by/be/tags/kozy
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen