Муж і жонка з амерыканскага штата Тэхас узялі вялізнага бізона жыць у дом, піша Da [4]іly Maіl [4].
Роні і Шэран Брыджыс 13 гадоў таму прыйшлося прадаць свой статак з 52 бізонаў, калі мужчына страціў вока і больш не змог даглядаць жывёл. Пара пакінула сабе аднаго быка па мянушцы Дзікая Штучка і ўладкавала для яго асобны пакой у доме. Жывёла цяпер важыць больш за 1100 кілаграмаў. Па інфармацыі выдання, бізон стаў членам сям'і. Ён прысутнічаў на вяселлі Брыджысаў, есць з уласнай міскі, якую ставяць на абедзенны стол, глядзіць фільмы. «Ён сапраўдны слон у пасуднай краме. Але я здзіўлены, што ён не наносіць значнай шкоды сваёй 180-кілаграмовай галавой», — сказаў 60-гадовы Роні.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.dailymail.co.uk/home/index.html
[5] https://zviazda.by/be/tags/bizon
[6] https://zviazda.by/be/tags/tehas
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen