Жыхара брытанскага графства Дэван пасадзяць у турму па абвінавачанні ў жорсткім абыходжанні з жывёламі, піша Metro.
27-гадовая Шэрыл Стывенс зняла на відэа момант, калі яе сябар, 24-гадовы Даніэл Чаліс, праглынуў залатую рыбку. Такім чынам, яны захацелі зрабіць камедыйнае відэа. Ролік, які доўжыўся 35 секунд, апублікавалі летась у Фэйсбуку.
Падчас разгляду справы брытанцы сцвярджалі, што рыбка памерла натуральнай смерцю раней у той жа дзень. Аднак у судзе Каралеўскае таварыства абароны жывёл ад жорсткага абыходжання (RSPCA) даказала, што на відэа гадаванец яшчэ рухаецца. У маі 2015 года стала вядома, што выкладчык школы-інтэрната з паўднёвакарэйскага горада Чанып забіў і з'еў хамяка на вачах у вучняў, каб расказаць ім аб цане жыцця. 44-гадовы мужчына, чыё імя не называецца, рашыўся на такі ўчынак пасля таго, як даведаўся, што некаторыя дзеці дражнілі жывёл і здзекаваліся з іх.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen