Этап Кубка свету па фрыстайле пройдзе 25 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.
У Беларусь прыедуць наймацнейшыя фрыстайлісты з 11 краін свету, у тым ліку з Аўстраліі, Японіі, ЗША, Канады і Расіі.
"У "Раўбічах" выступяць лідэры сусветнай лыжнай акрабатыкі: аўстралійцы Дэвід Морыс і Дэніэль Скот, амерыканцы Эшлі Колдуэл, Кілі Макінан, Мак Боханан і Алекс Боўэн, канадзец Трэвіс Герытс, прадстаўнікі Кітая Кі Гуангпу, Ксю Менгтао, Жыа Зан'ян, Ліў Жонькін, расіяне Пётр Мядуліч, Ілля Бураў, Любоў Нікіціна", - распавялі ў ведамстве.
Плануецца, што Беларусь на этапе Кубка свету прадставяць Антон Кушнір, Максім Гусцік, Станіслаў Гладчанка, Арцём Башлакоў, Дзмітрый Мазуркевіч, Павел Дзік, Ілля Гарэлік, Аляксандра Раманоўская, Ганна Гуськова, Ганна Рослік і Вера Ляшкевіч.
Па выніках пяці этапаў Кубка свету сезона-16/17 у лыжнай акрабатыцы тры беларускія фрыстайліста ўваходзяць у топ-10. Лепшы - Кушнір, які дзякуючы тром перамогам размяшчаецца на другім месцы (308 ачкоў). Апярэджвае беларуса толькі кітаец Кі Гуангпу (360). Трэцяе месца ў агульным заліку ў лыжнай акрабатыцы займае Мак Боханан з ЗША (230).
У агульным заліку Кубка свету сярод жанчын лідэрам з'яўляецца Ксю Менгтао з Кітая (340). Лепшая з беларусак Аляксандра Раманоўская - 10-е месца (150).
bel.sputnik.by [1]
Спасылкі
[1] http://bel.sputnik.by/sport/20170217/1027491015/ehtap-kubka-svetu-pa-frystajle-projdze-u-raubichah-25-lyutaga.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/kubak-svetu-pa-frystayle
[3] https://zviazda.by/be/tags/frystayl
[4] https://zviazda.by/be/tags/raubichy
[5] https://zviazda.by/be/tags/ministerstva-sportu-i-turyzmu-belarusi