Урад Мексікі рассакрэціў звесткі па артэфактах, якія былі знойдзены больш за сотню гадоў таму. Многія з прадметаў далёкай эпохі наўпрост могуць сведчыць пра наведванне планеты касмічнымі прышэльцамі, адлюстроўваць планеты, іншаземныя касмічныя апараты і нават саміх жыхароў іншых светаў.
На працягу 50 гадоў мексіканцы з правінцыі Халіска збіралі і сістэматызавалі свае знаходкі: фантастычныя прадметы паступалі ў аб'яднаны музей, колькасць экспанатаў якога на гэты момант перавышае 400. На ўсіх з іх маюцца выявы, якія цалкам могуць мець іншапланетны змест. Напрыклад, як лічаць прыхільнікі кантактаў іншапланецян з нашымі продкамі, на адным з артэфактаў намаляваны прышэлец і яго касмічны карабель, на іншым — планета Сатурн і НЛА, што тлумачыць: гэты апарат прыляцеў не з глыбінь космасу, а з адной з планет Сонечнай сістэмы. Вырабы з загадкавымі малюнкамі настолькі маляўнічыя, што даследчыкі лёгка могуць уявіць гісторыю магчымай каланізацыі Зямлі. На тэрыторыі сучаснай дзяржавы Мексіка існавала найвялікшая імперыя ацтэкаў — Мешыка. Як вядома, яны валодалі развітой культурай і любілі адлюстроўваць паўсядзённае жыццё на каменных і керамічных вырабах. Як лічаць прыхільнікі тэорыі сустрэч ацтэкаў з іншапланецянамі, замалёўкі іншапланецян і НЛА выступаюць ускосным сведчаннем не толькі назірання за дзейнасцю прышэльцаў, але і шчыльнага ўзаемадзеяння з імі.
Сама сабой напрошваецца выснова: у найстаражытныя часы прадстаўнікі пазаземных цывілізацый не баяліся ўступаць у кантакт з жыхарамі Зямлі. Чаму ж цяпер не адбываюцца аналагічныя кантакты? Навукоўцы лічаць, што прычынай з'яўляецца занадта вялікая агрэсія, вельмі характэрная для сучаснага грамадства, а таксама імкненне ваенных завалодаць перадавымі тэхналогіямі іншапланецян, патэнцыйна небяспечнымі для ўсяго чалавецтва. Людзі, якія жылі шмат стагоддзяў таму, былі куды больш гуманнымі, менш ваяўнічымі і захоўвалі старажытную мудрасць, хоць сучасныя гісторыкі спрабуюць паказаць іх варварамі і дзікунамі. Даследчыкі ж лічаць: дзікунства і варварства з'явіліся ў сучасным грамадстве, якое вызначаецца зайздрасцю да багатых і пагардай да бедных, а асноўнай меркай узаемаадносін выступаюць грошы.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/navuka
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/navuka
[6] https://zviazda.by/be/tags/nla
[7] https://zviazda.by/be/tags/inshaplanecyane
[8] https://zviazda.by/be/tags/pryshelcy
[9] https://zviazda.by/be/tags/kosmas