Дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан сутыкнуўся з праблемай адсутнасці свабодных месцаў у гатэлях нямецкага Бона, куды ён прыбыў на нараду кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц G20, у сувязі з чым ён быў вымушаны спыніцца ў санаторыі.
Паводле інфармацыі агенцтва Blооmbеrg, усе нумары ў гатэлях горада ўжо былі забраніраваны. Санаторый, у якім у выніку спыніўся дзяржсакратар, размяшчаецца ў нямецкай вёсцы, вядомай сваімі гарачымі крыніцамі. Шлях ад яго месцазнаходжання да горада займаў прыблізна 30 хвілін. Такі шлях прыйшлося прарабіць калегам Тылерсана, якія захацелі з ім сустрэцца, уключаючы кіраўніка МЗС Вялікабрытаніі Борыса Джонсана і міністра замежных спраў Расіі Сяргея Лаўрова.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/reks-tylersan
[5] https://zviazda.by/be/tags/gatel