Прымяняць інавацыйныя падыходы пры падпісцы перыядычных выданняў заклікала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. У Гомелі яна ўзяла ўдзел у пасяджэнні абласной калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Міністр адзначыла тэндэнцыю падзення падпіскі на дзяржаўную перыёдыку, якая мае агульнасусветны характар. «Падпіска не можа быць прымусовай, але яе можна актывізаваць і праводзіць з дапамогай інтэрнэту, аплаты праз ЕРІП», — заўважыла Лілія Ананіч.
У пасяджэнні калегіі прыняў удзел першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/liliya-ananich
[5] https://zviazda.by/be/tags/padpiska
[6] https://zviazda.by/be/tags/inavacyi