У Беларусі ў сярэдзіне лютага прайшоў семінар па пытаннях перакладу і выдання твораў кітайскай літаратуры.
На размову па досыць актуальнай сёння тэме сабраліся выкладчыкі кітайскай мовы, студэнты і аспіранты, якія займаюцца кітаістыкай. Да ўдзелу з кітайскага боку спрычыніліся аташэ па пытаннях культуры Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Чжан Хунвэй, прадстаўнікі кітайскіх выдавецтваў, якія ў гэтыя дні працавалі на стэндзе КНР на XXIV-й Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, – Пекінскай выдавецкай карпарацыі і Выдавецтва замежнай літаратуры Пекінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. На сустрэчу прыйшлі і выкладчыкі кітайскай мовы з БДУ, МГЛУ, 23-й гімназіі Мінска.
Таксама госцем семінара і яго актыўным удзельнікам быў кітайскі пісьменнік спадар Шы Іфэн. Кітайскія ўдзельнікі семінара пазнаёмілі беларусаў з асноўнымі накірункамі дзейнасці сваіх выдавецтваў, якія займаюцца выпускам замежнай літаратуры. Выканаўчы дырэктар Выдавецтва замежнай літаратуры Пекінскага лінгвістычнага універсітэта спадар Пэн Дунлінь вылучыў ідэю стварэння на базе аднаго з беларускіх выдавецтваў Цэнтра перакладаў кітайскай літаратуры на беларускую і рускую мовы.
Кастусь Ладуцька
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kastus-laducka
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[5] https://zviazda.by/be/tags/litaratura
[6] https://zviazda.by/be/tags/mova