Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 20 лютага па ініцыятыве казахстанскага боку, паведаміла прэс-служба беларускага лідара.
Адной з галоўных тэм сталі адносіны ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Бакі выказалі ўзаемную занепакоенасць у сувязі з існуючымі праблемамі.
Прэзідэнт Казахстана выказаў заклапочанасць праблемнымі пытаннямі ў адносінах Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ён упэўнены, што ўсе існуючыя праблемы будуць вырашаны ўнутры саюза.
Акрамя таго, Нурсултан Назарбаеў распавёў кіраўніку беларускай дзяржавы аб праблемах паміж Казахстанам і Кыргызстанам і шляхах іх вырашэння.
Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-казахстанскіх адносін. Нурсултан Назарбаеў запрасіў Аляксандра Лукашэнку ўзяць удзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва летам бягучага года, а таксама наведаць выставу «ЭКСПА-2017» у Астане, дзе будзе працаваць і нацыянальная экспазіцыя Беларусі.
Прэзідэнты зноў пацвердзілі рашучасць ва ўмацаванні саюзніцкіх адносін.
* * *
Як паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі, гэты тыдзень кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка правядзе ў Сочы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/palityka
[2] https://zviazda.by/be/tags/aliaksandr-luka%C5%A1enka
[3] https://zviazda.by/be/tags/nursultan-nazarbaeu