Следчы камітэт просіць грамадзян дапамагчы ў знаходжанні падробленых купюр наміналам 20 рублёў з серыйным нумарам СК 8387976 узору 2009 года, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.
Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да двух мужчын, якія падазраюцца ў вырабе і збыце падробленых беларускіх рублёў. Падставай паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай супрацоўнікамі УБЭЗ ГУУС Мінгарвыканкама. Падазраваныя затрыманы. Падчас папярэдняга расследавання следчымі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі частка падробленых грашовых знакаў канфіскавана. Следства мяркуе, што ў грамадзянскім абароце могуць яшчэ знаходзіцца падробленыя купюры наміналам 20 рублёў узору 2009 года з серыйным нумарам СК 8387976. У сувязі з гэтым следства звяртаецца да грамадзян з просьбай зверыць нумары грашовых знакаў, якія знаходзяцца ў карыстанні. У выпадку супадзення серыйнага нумара неабходна звярнуцца па тэлефонах: 8 (017) 252 02 02, 8 (017) 256 14 34.
Падазраваныя 1991 і 1989 гадоў нараджэння са студзеня па люты вырабілі з мэтай збыту каля 200 адзінак такіх грашовых знакаў. Падробленыя купюры збываліся ў арганізацыях гандлю, маршрутных таксі, кіёсках КУП «Мінсктранс» і іншых арганізацыях з мэтай размену, шляхам набыцця недарагіх тавараў.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/finansy
[4] mailto:rs@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/falshyvyya-groshy