Аб гэтым Генеральны сакратар ААН паведаміў на сустрэчы дзяржаў — членаў Генеральнай Асамблеі ААН.
Выступаючы на нефармальным пасяджэнні па барацьбе з тэрарызмам, Антоніу Гутэрыш выступіў з ініцыятывай «стварыць новае контртэрарыстычнае ўпраўленне, якое ўзначаліць новы намеснік генеральнага сакратара». У ААН зараз існуе Контртэрарыстычны камітэт Савета Бяспекі. Структура была заснаваная СБ ААН у 2001 годзе неўзабаве пасля тэрактаў 11 верасня ў ЗША. Прапанаваная Гутэрышам структура, паводле яго слоў, не будзе курыраваць ці ўмешвацца ў працу дзеючых структур СБ ААН і будзе дакладваць Генеральнай Асамблеі ААН праз генеральнага сакратара арганізацыі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/aan
[3] https://zviazda.by/be/tags/upraulenne-pa-baracbe-z-teraryzmam
[4] https://zviazda.by/be/tags/teraryzm