У Парыжы жанчыну аштрафавалі на 68 еўра за тое, што яна пакінула кнігу на вуліцы. Аднак пасля таго, як яна расказала пра гэта ў сацыяльных сетках, пакаранне адмянілі, паведамляе радыёстанцыя France Bleu.
Гвенель (поўнае імя не паведамляецца) пакінула для абмену прачытаны том побач з вітрынай кнігарні, бо не знайшла ўнутры адпаведнай паліцы. Раней жанчына ўжо перадавала іншым прачытаныя выданні, але цяпер яе затрымала паліцыя. Францужанцы выпісалі штраф за звалку смецця ў грамадскім месцы. Адзначаецца, што такія ж санкцыі ў Парыжы накладваюць на тых, хто кінуў на тратуары, напрыклад, акурак. Паводле інфармацыі радыёстанцыі, жанчына напісала пра тое, што здарылася ў сацыяльных сетках. Пасля таго як на інфармацыю пра інцыдэнт звярнулі ўвагу СМІ, мясцовыя ўлады адмянілі прынятае рашэнне аб пакаранні, назваўшы яго памылковым. «Гэта памылка. Парыж любіць кнігі і тых, хто імі дзеліцца. Мы адменім штраф», — адрэагавалі на акаўнце сталіцы Францыі ў Twіtter.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[2] https://zviazda.by/be/teletydzen
[3] https://zviazda.by/be/tags/shtraf
[4] https://zviazda.by/be/tags/kniga
[5] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen