Паўднёвая Карэя прасіла Расію затрымаць чатырох паўночнакарэйцаў, якія падазраюцца ў забойстве ў Куала-Лумпуры Кім Чэн Нама — брата лідара КНДР Кім Чэн Ына, аднак Масква не пайшла на гэты крок з-за адсутнасці дастатковых падстаў. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйская газета «Чунан ільба» са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.
Па звестках выдання, спецслужбы Паўднёвай Карэі, спрабуючы адрэзаць меркаваным злачынцам шлях да ўцёкаў у Пхеньян, звярнуліся да ўлад Расійскай Федэрацыі з просьбай выявіць іх месцазнаходжанне і затрымаць з мэтай праверкі. «Але расійскі бок адхіліў запыт, дазволіўшы ім пакінуць краіну», — сцвярджае газета.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/kim-chen-nam
[3] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/zaboystva
[5] https://zviazda.by/be/tags/malayziya