З рэстарана ў Іспаніі збеглі 120 кліентаў, якія не аплацілі рахунак. Яны засталіся вінныя ўстанове дзве тысячы еўра, паведамляе BBC News [4].
Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Бембіры на паўночным захадзе краіны. Кампанія гасцей рэстарана El Carmen, ураджэнцы Румыніі, святкавалі хрэсьбіны дзіцяці. Перад банкетам яны ўнеслі перадаплату ў суме 900 еўра. Кліенты паспелі з'есці закускі, асноўную страву і выпіць 30 бутэлек розных алкагольных напояў. Госці збеглі з рэстарана перад падачай дэсерту. «Усё адбылося на працягу хвіліны», — успамінае ўладальнік рэстарана Антоніа Радрыгес. Ён расказаў паліцыі ўсё, што ведаў пра гэтых кліентаў. Вартавыя парадку пакуль не змаглі адшукаць ні аднаго з уцекачоў. Радрыгес не верыць, што яму пакрыюць страты. Паводле слоў бізнесмена, за 35 гадоў працы ў рэстараннай індустрыі ён упершыню сутыкнуўся з падобным інцыдэнтам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.bbc.co.uk/news
[5] https://zviazda.by/be/tags/ispaniya-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/rahunak
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen