З 15 сакавіка зніжаецца стаўка рэфінансавання з 16% да 15% гадавых, а таксама стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях па падтрымцы бягучай ліквіднасці банкаў — з 20% да 18% гадавых. З гэтага дня памяншаецца і памер ставак па пастаянна даступных аперацыях выключэння ліквіднасці — з 11% да 10% гадавых.
У прэс-службе Нацбанка паведамляюць, што чарговае ў гэтым годзе зніжэнне працэнтных ставак звязана з запаволеннем інфляцыі, а таксама станоўчымі тэндэнцыямі на валютным і дэпазітным рынках. Эксперты рэгулятара адзначаюць, што інфляцыя працягвае зніжацца, і яе запаволенне адбываецца больш значнымі тэмпамі, чым чакалася раней. Прырост спажывецкіх цэн, па абноўленай ацэнцы, у лютым—красавіку не перавысіць 8 працэнтаў у гадавым выражэнні.
Сяргей КУРКАЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:kurkасh@zvіаzdа.bу
[4] https://zviazda.by/be/tags/stauka-refinansavannya
[5] https://zviazda.by/be/tags/nacbank