На працягу месяца студэнты з ліку першакурснікаў і другакурснікаў пройдуць інтэнсіўны курс павышэння кваліфікацыі па засваенні навыкаў кіраўніцтва грамадскімі арганізацыямі.
Першымі слухачамі стануць 25 прадстаўнікоў маладзёжных арганізацый БДУ. Адукацыйная праграма ўключае розныя формы заняткаў па менеджменце, псіхалогіі, аратарскім майстэрстве і г.д. Маладзёэных актывістаў чакаюць майстар-класы і семінары на наступныя тэмы: "Псіхалогія лідара: павесці за сабой і ўтрымаць інтарэс", "Тайм-менеджмент", "Прамоўніцкае мастацтва ці як выступаць перад публікай", "Асновы стасункаў кіраўнік-падначалены і студэнт-прафесар", "Лідар-кіраўнік: як арганізаваць работу каманды" і іншыя.
Плануецца, што навучанне па праграме "Універсітэт Плюс" будзе праходзіць на рэгулярнай аснове тры разы на год.
Надзея НІКАЛАЕВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdu
[2] https://zviazda.by/be/tags/universitet-plyus