Журналіст не валодае манаполіяй на праўду і не мае права спекуляваць фактамі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Беларускага саюза журналістаў, прынятай на пасяджэнні сакратарыята БСЖ пры разглядзе пытання асвятлення ў СМІ тэмы Дэкрэта №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства».
Беларускі саюз журналістаў заклікае калег прытрымлівацца асноватворных прынцыпаў журналістыкі пры асвятленні тэм, што закранаюць інтарэсы розных бакоў і палітычных груп, паведамляе БЕЛТА. Як гаворыцца ў заяве, «аналіз медыйнага поля ў кантэксце асвятлення дэкрэта паказаў, што фактычна асобныя прадстаўнікі медыйнай сферы адкрыта занялі бок так званай пазасістэмнай апазіцыі. Пры гэтым, прыкрываючыся прынцыпамі свабоды слова, сталі актыўнымі ўдзельнікамі пратэстных акцый. У некаторых СМІ была скажоная галоўная ідэя дэкрэта — прадухіленне сацыяльнага ўтрыманства».
Акрамя таго, БСЖ звяртае ўвагу на асаблівую актыўнасць асобных замежных інтэрнэт-рэсурсаў і замежных СМІ, не маючых акрэдытацыі ў Беларусі, якія імкнуцца навязаць беларускаму грамадству свой пункт гледжання на грамадска-палітычныя і сацыяльныя працэсы ў нашай краіне.
У заяве выказваецца перакананасць, што нацыянальная інфармацыйная прастора павінна кансалідаваць грамадства на рашэнне актуальных праблем, утрымліваецца заклік аб захаванні нормаў журналісцкай этыкі пры асвятленні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/bszh
[3] https://zviazda.by/be/tags/dekret-no3
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhurnalist