У расійскіх турмах у 2015 годзе знаходзілася 642 тысячы чалавек, сведчаць звесткі, апублікаваныя 14 сакавіка Саветам Еўропы. Больш за чвэрць з іх адбывалі тэрмін за забойствы.
Згодна з дакладам, падрыхтаваным для арганізацыі экспертамі Лазанскага ўніверсітэта на аснове даследавання пенітэнцыярных сістэм у 45 краінах, на 1 верасня 2015 года на 100 тысяч жыхароў Расіі прыпадала 439 зняволеных. На другім месцы па гэтым паказчыку апынулася Літва (278 зняволеных на 100 тысяч жыхароў), на трэцім — Грузія (275 зняволеных на 100 тысяч жыхароў). Для параўнання ў Германіі на кожныя 100 тысяч насельніцтва прыпадае ўсяго 77 вязняў.
У цэлым па Еўропе аўтары даклада адзначылі тэндэнцыю да зніжэння колькасці зняволеных. У 2015 годзе іх колькасць склала 1,4 мільёна чалавек — на 6,8% менш, чым годам раней.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/rasiya
[3] https://zviazda.by/be/tags/turmy
[4] https://zviazda.by/be/tags/savet-europy