У Кітаі набылі папулярнасць пластычныя аперацыі, з дапамогай якіх жанчыны становяцца падобнымі на дачку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Іванку, піша Dаіlу Mаіl [5].
Пластычныя хірургі краіны паведамілі пра мноства заявак на працэдуры. У якасці вобраза, які пацыенткі хочуць атрымаць у выніку, медыкам паказваюць менавіта на Іванку Трамп. Клініка Fоshаn Yіwаnkа Mеdісаl Mаnаgеmеnt згуляла на транскрыпцыі імя дачкі кіраўніка амерыканскай дзяржавы і прыцягнула да сябе ўвагу кітаянак. «Кітайскія дзяўчаты любяць капіраваць знешнасць вядомых акцёраў: форму іх вачэй, носа, вуснаў», — сказаў менеджар па кіраванні персаналам медыцынскай установы Лі Юньсін. Таксама ўрачы праводзяць пацыенткам ліпасакцыю і павелічэнне грудзей. Паводле інфармацыі Dаіlу Mаіl, у лістападзе 2016-га дзве жыхаркі амерыканскага штата Тэхас ужо выдаткавалі тысячы долараў на працэдуры, каб дамагчыся знешнасці Іванкі Трамп.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] http://www.dailymail.co.uk/home/index.html
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/ivanka-tramp
[8] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[9] https://zviazda.by/be/tags/plastychnaya-aperacyya
[10] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen