Злавіць 80 залатых рыбак, якіх жыхар горада Венендал выпусціў у канал, запатрабавалі ў яго ўлады Нідэрландаў, паведамляе BBC News [4].
Нідэрландскае Агенцтва па прадпрымальніцкай дзейнасці дало Хансу ван Манену адзін месяц на выкананне патрабавання. Пасля гэтага лоўляй рыбак зоймуцца дзяржаўныя служачыя, а яму прыйдзецца аплачваць іх працу. У чэрвені 2016 года Ван Манен выпусціў у гарадскі канал у Венендале 80 залатых рыбак і 200 залацістых язёў. Ён сцвярджае, што зрабіў гэта ад любові да жывёл. Акрамя таго, мужчына спадзяваўся, што канал з залатымі рыбкамі стане мясцовай славутасцю.
Улады сцвярджаюць, што яго дзеянні парушылі законы, якія абараняюць флору і фаўну краіны ад інвазіўных відаў. Яны асцерагаюцца, што праз вадаправод ікра трапіць у вадаёмы, і залатыя рыбкі пачнуць скрыжоўвацца з залатымі карасямі, якія ёсць у Нідэрландах. Ван Манен шкадуе, што яго пачынанне скончылася такім чынам, але гатовы падпарадкоўвацца патрабаванням улад.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://www.bbc.co.uk/news
[5] https://zviazda.by/be/tags/ryba
[6] https://zviazda.by/be/tags/niderlandy
[7] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen