Геолагаразведчык, альпініст, майстар спорту СССР па турызме, падарожнік, член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці Віталь САКАЛОЎ у свае 80 гадоў — жывая легенда горада Бабруйска. Прыехаўшы ў 1972 годзе ў горад, ён стварыў адзін з наймацнейшых турыстычных клубаў СССР «Мерыдыян». Члены клуба здзейснілі больш за 800 паходаў рознай катэгорыі складанасці, у якіх прынялі ўдзел больш за сем тысяч чалавек. Сакалоў і цяпер арганізуе геолагадаследчыя экспедыцыі за межы краіны. У 2010 годзе ён перадаў гораду калекцыю мінералаў і горных парод «Жывапіс Зямлі», другую па велічыні ў краіне пасля музея землязнаўства геаграфічнага факультэта БДУ. Цяпер Віталь Мікалаевіч — адзін з нямногіх, хто займаецца апрацоўкай вырабаў з камянёў.
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya