Рэйтынг прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўпаў да самага нізкага значэння з моманту яго інаўгурацыі. Аб гэтым паведамляецца ў штодзённым апытанні кампаніі Gallup.
Дзейнасць амерыканскага лідара падтрымліваюць 37% апытаных, а не падтрымліваюць 58%. 22 студзеня, калі быў праведзены першы падобны збор даных, колькасць амерыканцаў, якія станоўча і адмоўна адгукнуліся пра працу Трампа, была роўнай — па 45%. Тэндэнцыя нізкага рэйтынгу захоўвалася на працягу першых месяцаў яго прэзідэнцтва.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp