Дэлегаты пазачарговага з'езда Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, які праходзіў у Берліне, прагаласавалі за абранне экс-кіраўніка Еўрапарламента Марціна Шульца на пасаду старшыні сваёй палітычнай сілы.
Ён змяніў на гэтым месцы Зігмара Габрыэля і афіцыйна становіцца кандыдатам у канцлеры і галоўным супернікам Ангелы Меркель у перадвыбарнай гонцы. Сацыял-дэмакраты абвясцілі аб сваім рашэнні вылучыць Шульца лідарам партыйнага спісу яшчэ ў студзені. Вырашана, што былы кіраўнік Еўрапарламента мае больш шанцаў у ходзе перадвыбарнай барацьбы схіліць электарат на бок «чырвоных», чым Габрыэль.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/tags/marcin-shulc