Праведзены рамонт кардынальна закрануў не толькі працоўныя месцы дзяжурных урачоў і медыцынскіх сясцёр, якія сёння абсталяваны персанальнымі камп'ютарамі, звязанымі ў адзіную бальнічную сетку. Каля ўвахода — крытая эстакада для заезду машын хуткай медыцынскай дапамогі. З улікам сучасных патрабаванняў тут створана безбар'ернае асяроддзе. Для кантролю дзейнасці ўсталявана сучасная відэа- і аўдыяапаратура.
Як расказала загадчыца аддзялення Людміла Скрэбнева, штодзень у аддзяленне звяртаецца каля 200 пацыентаў, прычым каля 40% з іх па экстраную дапамогу:
— У аддзяленні дадаткова створаны кабінеты ўльтрагукавога даследавання і электракардыяграфіі, што дазволіць больш аператыўна атрымліваць вынікі даследаванняў. Раней для правядзення такіх абследаванняў пацыентаў накіроўвалі ў аддзяленні стацыянара, якія размешчаны на розных паверхах.
На чарзе другі этап рэканструкцыі прыёмнага аддзялення. Як адзначыў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Аляксандр Шукайлаў, у планах пашырэнне плошчаў, што дасць магчымасць падзяліць патокі планавых і экстранных пацыентаў. Да таго ж у аддзяленні павінен з'явіцца сучасны цэнтр тэлемедыцынскага кансультавання. З яго дапамогай можна будзе звязацца са сталічнымі калегамі, а ўрачам з раённых медустаноў аператыўна пракансультавацца ў абласных спецыялістаў. Другі этап рамонтных работ павінен завяршыцца сёлета ў верасні.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[4] mailto:іost@zvіazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/gomelskaya-ablasnaya-klinichnaya-balnica
[6] https://zviazda.by/be/tags/pryyomnae-addzyalenne
[7] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue