Цырульня Haar Mode Team у нямецкім Дрэздэне прапанавала наведвальнікам масаж шыі жывым пітонам, паведамляе UPІ.
Яе ўладальнік Франк Долен сцвярджае, што даведаўся пра такі метад масажу падчас паездкі па Паўднёвай Афрыцы. Вярнуўшыся ў Германію, ён вырашыў «працаўладкаваць» свайго гадаванца — 13-гадовага каралеўскага пітона па мянушцы Монці. Даўжыня Монці перавышае метр, а вага складае 2,4 кілаграма. Паводле слоў Долена, цела пітона на 90% складаецца з мышцаў, што робіць гэтых паўзуноў ідэальнымі масажыстамі. Кошт 30-хвіліннага сеанса складае 35 еўра.
Іван Купарвас
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] https://zviazda.by/be/tags/cyrulnya
[5] https://zviazda.by/be/tags/piton