Штодзённы аб'ём экспарту бразільскай жывёлагадоўчай прадукцыі скараціўся на фоне скандалу, які разгарэўся вакол выпадкаў паступлення ў продаж няякаснага мяса ад мясцовых вытворцаў.
У канцы мінулага тыдня паліцыя краіны арыштавала больш за 30 удзельнікаў буйной злачыннай групоўкі, якая займалася продажам пратэрмінаваных прадуктаў харчавання, у першую чаргу мяса. Як паведамілі ў праваахоўных органах, гэтая спецаперацыя стала самай маштабнай у гісторыі краіны — у ёй прынялі ўдзел каля 1,1 тыс. вартавых правапарадку.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/braziliya
[3] https://zviazda.by/be/tags/myasa