Праект «Сустрэча з майстрам», выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», лекцыі пра Радзівілаў і «Легенда Лошыцкага парка» – афіша «Звязды» з 27 сакавіка па 2 красавіка.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 2 красавіка, 10:00-22:00
Колькі каштуе: 6 р., у выхадныя – 8 р., дзецям да 7 год – бясплатна
З 3 сакавіка па 2 красавіка ў Мінску праходзіць выстава тартоў моднага расійскага кандытара Рэната Агзамава.
Яго працы дзівяць сваёй рэалістычнасцю і складанасцю. Кліентамі кандытара з'яўляюцца вядомыя палітыкі, vip-персоны, ён робіць тарты для зорак расійскай эстрады і кіно.
Дзе: Лошыцкая сядзіба
Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00
Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ
«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.
На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: 1, 8 красавіка
Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент
Нацыянальны мастацкі музей і спецыяльны суботні лекторый у рамках часовай выставы «Радзівілы: лёсы краіны і роду» запускае цыкл лекцый пра славуты магнацкі род.
Фокус гістарычных даследаванняў прысвечаны гэтай сям'і і з'яўляецца адной з самых жывых і займальных галін гістарычнай навукі ў нашай краіне.
Лекцыі будуць праходзіць кожную суботу а 16-й гадзіне.
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў
7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!
Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры
«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.
Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.
Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 9 красавіка, 10:00-22:00
Колькі каштуе: буднія дні: 7 р. – поўны, 4 р. – ільготны; выхадныя дні: 8 р. – поўны, 5 р. – ільготны
25 лютага адкрылася выстава «Райскі сад Імпрэсіянізму», на якой прадстаўлены дакладныя поўнапамерныя копіі палотнаў мастакоў імпрэсіянізму і постімпрэсіянізму.
Для таго каб лепш адчуць настрой і своеасаблівае ўспрыманне свету мастакамі прадстаўленых карцін, арганізатары выставы размясцілі палотны ў «райскім садзе» – сярод музыкі, жывых кветак і трапічных птушак.
Калекцыя з 27 карцін, якія прадстаўлены на гэтай выставе, пісалася беларускімі і балгарскімі мастакамі. Іх з'яўленню папярэднічала велізарная праца. Толькі для атрымання ўсіх неабходных дазволаў і матэрыялаў для рэпрадукцыі палотнаў Рэнуара, Ван Гога, Манэ, Гагена, Дэга спатрэбілася больш за два гады.
Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)
Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.
На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00
Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент
ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.
У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.
Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.
Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея [3].
Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)
Калі: па 31 сакавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
Любы эксперыментатар у «Музеі навукі», дзіця або дарослы, можа самастойна правесці свой уласны эксперымент, які апісвае той ці іншы закон фізікі або з'яву прыроды. За час, праведзены ў музеі, вы не зможаце вывучыць усю фізіку, але цікавасць да дакладных навук, цяга да ведаў абавязкова з'явіцца.
На выставе знаходзяцца экспанаты, з якімі можна і трэба ўзаемадзейнічаць, даследаваць, разгадваць галаваломкі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2017/hh-vek-revolyucii-v-myslyah-i-iskusstve
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic