Сёння прайшло развітанне з жонкай беларускага паэта Алеся Бадака.
Развітанне з Жаннай Бадак прайшло сёння, з 14.00 да 14.40, у рытуальнай зале № 1 на вул. Альшэўскага, 12.
51-гадовая фотамастачка Жанна Бадак загінула ў дарожна-транспартным здарэнні. Аварыя адбылася ў нядзелю, 26 сакавіка, непадалёк ад вёскі Лісоўшчына Дзяржынскага раёна.
Аўтамабіль Hyundai Accent, якім кіравала жонка Алеся Бадака, на закругленні дарогі Пухавічы - Узда - Негарэлае з'ехаў у кювет і сутыкнуўся з дрэвам. Ад атрыманых цялесных пашкоджанняў Жанна Бадак памерла на месцы.
Калектыў Выдавецкага дома «Звязда» выказвае шчырыя спачуванні свайму былому супрацоўніку, дырэктару выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесю Мікалаевічу Бадаку і яго родным у сувязі з гібеллю жонкі Жанны Арсеньеўны.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/tags/ales-badak-1
[3] https://zviazda.by/be/tags/zhanna-badak
[4] https://zviazda.by/be/tags/dtz
[5] https://zviazda.by/be/tags/avaryya