Як заявіў учора канцлер Крысціян Керн пасля пасяджэння кабінета міністраў, Аўстрыя абавязалася прыняць з Грэцыі і Італіі амаль дзве тысячы бежанцаў па праграме размеркавання ЕС, але краіна і без таго выканала гэтую норму з-за патоку нелегальнай міграцыі.
«Мы лічым, што для Аўстрыі трэба зрабіць выключэнне, таму што мы ўжо выканалі свае абавязацельствы. Гэтае пытанне абмяркуем з Еўрапейскай камісіяй і адправім ім пісьмо як мага хутчэй», — сказаў Керн.
У 2016 годзе міграцыйная служба Аўстрыі дапусціла да працэдуры разгляду заяў на атрыманне статусу бежанца амаль 36 тысяч чалавек. Урадам устаноўлены ліміт у 37,5 тысячы заяў, пры перавышэнні якога было вырашана закрыць мяжу і пачаць дэпартацыю бежанцаў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/austryya
[3] https://zviazda.by/be/tags/bezhancy
[4] https://zviazda.by/be/tags/krysciyan-kern