Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр СУРЫКАЎ на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.
Пасол нагадаў выказванне Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, якое было зроблена ў Кыргызстане, пра тое, што Беларусь і Расія з'яўляюцца брацкімі народамі і любыя спрэчкі паміж імі, у тым ліку нафтагазавыя, будуць урэгуляваны. Падобную заяву нядаўна зрабіў і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
— Гэта сігналы, якія дазваляюць спадзявацца, што мы выйдзем з няўзгодненых дзеянняў у галіне газу і нафты і прыйдзем да кансэнсуснага рашэння, якое задаволіць абодва бакі, — адзначыў пасол.
Дарэчы, Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбудзецца 3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу. «Сустрэча будзе ў вузкім і шырокім фарматах», — дадаў пасол. Акрамя беларуска-расійскага супрацоўніцтва, бакі абмяркуюць развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза.
На пытанне аб тым, чаго чакае Расійская Федэрацыя ад будучай сустрэчы, Аляксандр Сурыкаў адказаў, што Расія разлічвае на нармальны ўзаемавыгадны падыход у рамках Саюзнай дзяржавы.
Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/uladzislau-lukashevich
[2] https://zviazda.by/be/palityka
[3] mailto:lukashevich@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/alyaksandr-surykau
[5] https://zviazda.by/be/tags/naftagazavae-pytanne