«Мы хацелі б, каб урад зрабіў крок назад і зняў закон са стала», — заявіў намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Еўропы і Еўразіі Хойт Браян Йі. Ён таксама заклікаў Косава працягваць кансультацыі з этнічнымі меншасцямі наконт ідэі стварэння сваіх узброеных сіл і адобрыць пагадненне з Чарнагорыяй аб дэмаркацыі мяжы. Апошняе з'яўляецца «крокам да ЕС, да НАТА», заявіў амерыканскі эмісар.
Ідэя стварэння ў Косава паўнавартаснай арміі шляхам рэфармавання Сіл бяспекі ўпершыню прагучала ў Прышціне ў сувязі з сітуацыяй вакол цягніка Бялград — Косаўска-Мітравіца. Пасля гэтага інцыдэнту парламент непрызнанай рэспублікі ўхваліў ініцыятыву лідара Косава Хашыма Тачы аб стварэнні УС.
Масква таксама асудзіла гэтыя крокі ўлад Косава.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/kosava
[3] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[4] https://zviazda.by/be/tags/maskva