Старэйшая дачка прэзідэнта ЗША Іванка Трамп стане афіцыйным дзяржаўным служачым, але пры гэтым будзе працаваць у Белым доме на бязвыплатнай аснове, паведамляе The New York Tіmes. Раней ужо выказваліся меркаванні, што яна зможа працаваць без афіцыйнага статусу, у тым ліку атрымае доступ да сакрэтнай інфармацыі.
У сваёй заяве Іванка падкрэслівае: «Я чула пра некаторыя асцярогі, звязаныя з маім кансультаваннем прэзідэнта пры выкананні ўсіх правіл этыкі. Я буду выконваць функцыі супрацоўніка на бязвыплатнай аснове ў Белым доме, падпарадкоўваючыся тым жа правілам, што і іншыя федэральныя служачыя». Адвакат дачкі прэзідэнта ЗША Джэймі Гарэлік растлумачыў, што рашэнне аб неабходнасці афіцыйнага статусу «абумоўлена яе (Іванкі) прыхільнасцю да захавання федэральных этычных стандартаў і яе адкрытасцю да процілеглых пунктаў гледжання».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/tags/ivanka-tramp
[3] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp
[4] https://zviazda.by/be/tags/specsavetnik