Прагаласаваць за найлепшую паштовую марку Беларусі можна да 20 красавіка ўключна.
Конкурс выклікаў цікавасць у жыхароў не толькі нашай, але і іншых краін. У сувязі з гэтым, а таксама напярэдадні ІХ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўкі «Белфіла-2017», якая адбудзецца ў рамках форуму «ТІБО-2017», галасаванне вырашылі працягнуць да 20 красавіка ўключна.
Запоўніць анкету для ўдзелу ў апытанні можна на сайце Белпошты (раздзел «Філатэлія») або ў любым аддзяленні паштовай сувязі. Сярод усіх удзельнікаў, якія дашлюць лісты ў вызначаны тэрмін з правільна запоўненай анкетай і назавуць марку-пераможцу, будуць разыграны прызы — наборы філатэлістычнай прадукцыі.
Вынікі конкурсу падвядуць 5 мая 2017 года.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/natallya-lubneuskaya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:lubneuskaya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/naylepshaya-pashtovaya-marka
[5] https://zviazda.by/be/tags/pashtovaya-marka
[6] https://zviazda.by/be/tags/konkurs