Жыхар Азербайджана, які нядаўна ўступіў у шлюб, падаў у суд на гасцей, якія не прыйшлі на яго вяселле, паведамляе выданне Cebhe.іnfo.
Мужчына падаў іск на суму 1,5 тысячы манатаў (каля 1650 рублёў) супраць 15 чалавек, бо з-за іх адсутнасці на ўрачыстасцях яму давялося самому аплачваць разлічаныя на іх месцы і стравы ў рэстаране (па мясцовай традыцыі запрошаныя самі ўносяць грошы для аплаты рахунка). Пры гэтым ісцец сцвярджаў, што заўсёды хадзіў на ўсе вяселлі і ўносіў неабходную суму, нават нягледзячы на тое, што для гэтага яму часам прыходзілася яе пазычаць. Суд у становішча наваспечанага галавы сямейства, аднак, не ўвайшоў і адмовіў у разглядзе справы, матываваўшы тым, што вяселле ўяўляе сабой традыцыю, якая не рэгулюецца законам.
Іван Купарвас
hvir@zviazda.by [4]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] mailto:hvir@zviazda.by
[5] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan
[6] https://zviazda.by/be/tags/vyaselle
[7] https://zviazda.by/be/tags/shlyub
[8] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen