Ачысткі ад бульбы — багатая крыніца крухмалу, які так патрэбен парэчкам. Ад яго ягады вырастаюць да памеру вішні.
Таму вазьміце за правіла не выкідваць бульбяную лупіну, а збіраць, сушыць і захоўваць да патрэбных часоў.
Дарэчы, ачысткі выдатна сохнуць на батарэі або проста раскладзеныя ў адзін пласт на падаконніку. Захоўваць іх лепш у мяшочках з тканіны.
Усю вясну і лета закопвайце сухія бульбяныя ачысткі пад кусты ці заварвайце іх кіпнем і астуджаны адвар выкарыстоўвайце для паліву парэчкі.
Бульбяныя ачысткі можна таксама выкарыстоўваць у якасці ўгнаення пры пасадцы капусты і агуркоў. Для гэтага іх размочваюць і здрабняюць у кашыцу. Пры падрыхтоўцы лунак «бульбяную кашу» закладваюць на дно, прысыпаюць зверху зямлёй, а затым высаджваюць расаду.
Мята
Духмяная расліна з вялікай колькасцю ментолу непрыемная для камароў, мышэй і мурашак. Мятай ратуюцца ад надакучлівых насякомых на адкрытым паветры. А высушаныя галінкі прагоняць з дому грызуноў і мурашак.
Мульча з мяты стане абаронай для градак з гарбузом, капустай і кабачкамі. Мошкі і вусені не вырашацца наведваць такі агарод.
Меліса
Гэтая меданосная траўка з белымі кветкамі і лімонным водарам не даспадобы крывасмокам. Яе можна высаджваць каля зон адпачынку і недалёка ад градак для таго, каб адпуджваць насякомых ад людзей. Дарэчы, будзе карысна гэта і раслінам, якія растуць побач з мелісай, паколькі і іх яна абароніць ад шкоднікаў.
Калі хочацца схадзіць у лес або пагуляць каля вадаёма, дастаткова пацерці адкрытыя ўчасткі цела духмянымі лісцікамі. Акрамя адпуджвання насякомых гэтая працэдура яшчэ ў некаторай ступені заменіць дэзадарант, надаўшы скуры прыемны пах.
Пятрушка
Калі яе пасадзіць непадалёк, гэтая траўка добра засцеражэ спаржу, клубніцы. Смаўжы і слімакі не будуць прэтэндаваць на ўраджай. А пасля сваёй «працы» на агародзе і ў садзе пятрушка стане цудоўнай прыправай да шматлікіх страў і марынадаў, забяспечыць арганізм карыснымі вітамінамі і мінераламі.
Ірына ТАМКОВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-tamkovich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/tags/parechki
[4] https://zviazda.by/be/tags/myata
[5] https://zviazda.by/be/tags/melisa
[6] https://zviazda.by/be/tags/pyatrushka
[7] https://zviazda.by/be/tags/sad-i-agarod
[8] https://zviazda.by/be/tags/krynichka