Кітайскі і амерыканскі лідары правялі перамовы ў маёнтку Мар-а-Лага.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп дамовіліся пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва дзвюх краін і ўрэгуляваць рознагалоссі паміж імі на прынцыпах узаемнай павагі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [2].
Лідары дзвюх краін таксама сышліся ў меркаванні, што іх сустрэча, якая адбылася ў маёнтку Мар-а-Лага ў штаце Фларыда, была "пазітыўнай і плённай". У ходзе перамоў за мінулыя два дні Сі Цзіньпін і Дональд Трамп абмеркавалі ключавыя сферы двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку глабальныя і рэгіянальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.
Па словах старшыні КНР, яго першая сустрэча з новым лідарам ЗША вельмі важная для развіцця кітайска-амерыканскіх сувязяў. Сі Цзіньпін адзначыў, што ў ходзе сустрэчы абодва бакі змаглі лепш зразумець адзін аднаго, умацавалі ўзаемны давер, дасягнулі кансенсусу па многіх важных пытаннях і ўсталявалі добрыя працоўныя адносіны. Абодва бакі павінны яшчэ мацней паглыбіць адносіны, каб яны лепш адпавядалі інтарэсам дзвюх краін і іх народаў, і працаваць над забеспячэннем міру і працвітання ва ўсім свеце, сказаў старшыня КНР. Ён таксама адзначыў, што Пекін вітае ўдзел Вашынгтона ў супрацоўніцтве ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях" ("Эканамічны пояс Шаўковага шляху" і "Марскі Шаўковы шлях ХХІ стагоддзя").
Перад пачаткам другога раўнду перамоваў паміж лідарамі дзвюх краін высокапастаўленыя кітайскія і амерыканскія чыноўнікі запусцілі два новых механізмы дыялогу па пытаннях эканомікі, знешняй палітыкі і бяспекі.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[2] http://russian.people.com.cn/
[3] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya
[4] https://zviazda.by/be/tags/si-czinpin
[5] https://zviazda.by/be/tags/donald-tramp