Выставачны праект «Вяселле Заходняга Палесся», выстава-галерэя 3D-карцін і Беларускі тыдзень мастацтваў – афіша «Звязды» з 10 па 16 красавіка.
Дзе: Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах (в. Раўбічы)
Калі: па 30 красавіка, сер.-нядз.: 10:00-17:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
«Вяселле Заходняга Палесся» – выставачны праект Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту, які з поспехам экспанаваўся летам 2016 года ў Музеі народнага побыту Літвы.
На выставе прадстаўлены экспедыцыйныя фотаздымкі Заходняга Палесся, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці. Акрамя таго, наведвальнікі могуць пазнаёміцца з асноўнымі элементамі заходнепалескага вяселля, убачыць унікальныя святочныя народныя строі Заходняга Палесся канца ХІХ – сярэдзіны ХХ ст.
Дзе: ТЗЦ Galleria Minsk (пр-т Пераможцаў, 9)
Калі: па 1 чэрвеня, 10:00-22:00
Колькі каштуе: будні дзень: 5 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці; выхадны дзень: 7 р. – дарослыя, 3 р. – дзеці
У ТЗЦ Galleria Minsk вас чакае ўнікальная калекцыя 3D-карцін, якія ажываюць пад аб'ектывам фотакамеры. Тут кожны наведвальнік становіцца не проста гледачом, а непасрэдным удзельнікам сюжэту любой карціны. Таму фотаздымка не толькі не забароненая, але і з'яўляецца неад'емнай часткай выставы-галерэі.
Дзе: Дом Масквы (вул. Камуністычная, 86)
Калі: па 21 красавіка, 10:00-19:00
Колькі каштуе: уваход вольны
Гэта ўжо традыцыйная V Міжнародная выстава-конкурс сучаснага мастацтва «Беларускі тыдзень мастацтваў» (Belarus ArtWeek) збярэ арт-аб'екты з больш за 20 краін свету.
Працягваючы адкрываць новыя імёны ў жывапісу, графіцы, скульптуры, дэкаратыўным мастацтве Беларускі тыдзень мастацтваў парадуе нас і ў гэтым сезоне. Вядомыя мэтры сучаснага мастацтва вызначаць новых гульцоў, якія ўжо ў наступным годзе зададуць актуальныя напрамкі таго, што будзе модным і запатрабаваным.
Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя майстар-класы са знакамітымі мастакамі, творчыя вечары, прэс-канферэнцыі, арт-форум, цудоўнае музычнае суправаджэнне.
Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)
Калі: па 5 мая, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
На выставе прадстаўлены савецкія цацкі перыяду 1950-1980-х гг., якія былі сабраныя на працягу апошняга дзесяцігоддзя гродзенскімі калекцыянерамі Уладзімірам Груцкім і Алегам Яршом.
У цэнтры ўвагі мара любога савецкага хлапчука – педальная машынка, якая давала магчымасць пракаціцца на амаль сапраўдным аднамесным аўтамабілі з рабочымі фарамі і рулявым кіраваннем. Тут жа і іншы папулярны дзіцячы транспарт – педальны конь, матаролер, двух-і трохколавыя ровары. Сярод савецкіх цацак для хлопчыкаў – жалезныя танкі, машынкі і самалёцікі, месяцаход і касмалёт.
Самым жаданым падарункам для дзяўчынак заўсёды была лялька. Акрамя таго, спадарожнікамі не аднаго пакалення савецкіх дзяўчат былі плюшавыя мядзведзі, малюсенькія пупсы, неваляшкі ўсіх відаў і памераў.
Дзе: Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай Вайны (пр-т Пераможцаў, 8)
Калі: па 16 красавіка, аўт.-нядз.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: па квітку ў музей
Гэтая выстава – аўтарскі праект палкоўніка запасу Андрэя Шубадзёрава і фотамастака Юліі Мацкевіч, які ствараўся пры ўдзеле камандавання сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Андрэй Шубадзёраў: «Галоўная задача праекту – паказаць каштоўнасць і важнасць арміі, вярнуць добрае стаўленне да яе. Мне, ваеннаму, зразумела, што кожны дзень адбываецца з хлопцамі, што ў іх мяняецца. Важна паказаць гэта шырокай публіцы...».
Кожны семестр на працягу палутара гадоў фатограф Юлія Мацкевіч наведвала воінскія часткі, ствараючы партрэты салдат беларускай арміі і выбудоўваючы шэрагі «слайдаў зменаў».
Дзе: ГЦ ALL (Даўгінаўскі тракт, 178)
Калі: па 25 чэрвеня, 10:00-21:00
Колькі каштуе: 5 р.
На выставе «Star Wars» вы можаце акунуцца ў фантастычны свет супрацьстаяння сіл дабра і зла, паглядзець на імперыю Джабы Хата ў лёдзе, паўдзельнічаць у касмічных бітвах з верным памочнікам дроідам R2-D2, убачыць жывых герояў культавай сагі і галоўнае – прайсці пасвячэнне ў джэдаі!
На базе інтэрактыўнай выставы адкрыта ўнікальная для Беларусі Акадэмія джэдаяў. Усім наведвальнікам выдаюцца светлавыя мячы і спецыяльныя ўборы, у якіх можна адчуць сябе сапраўднымі героямі.
Дзе: Лошыцкая сядзіба
Калі: па 9 мая, сер.-нядз.: 11:00-18:00
Колькі каштуе: 2 р. – дарослыя, 1 р. – студэнты, 0,50 р. – вучні школ
«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М. А. Шчамялёвай і Г. П. Крываблоцкай.
На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.
Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)
Калі: па 30 чэрвеня, пан.-пят.: 10:00-21:00, сб.-нядз.: 10:00-18:00
Колькі каштуе: 5 р., 3,50 р. – дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў, 1,50 р. – людзі з абмежаванымі магчымасцямі і дзеці са шматдзетных сем'яў
7 лютага ў памяшканні 104 адкрылася інтэрактыўная выстава васковых фігур «Казачнае падарожжа». Саюзмультфільм, «Млын», Walt Disney, PIXAR – паўсотні папулярных персанажаў гэтых студый чакаюць вас, каб паказаць свет фэнтэзі і неверагодных прыгод!
Акрамя таго, вы зможаце зрабіць фота каля незвычайных інсталяцый, якія ствараюць аптычныя ілюзіі.
Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)
Калі: па 16 красавіка, 11:00-19:00
Колькі каштуе: 7,50 р., 6,50 р. – студэнты, школьнікі, пенсіянеры
«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе кожны на час можа стаць фокуснікам.
Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.
Акрамя таго, «Анатомія цуду» пазнаёміць з гісторыяй ілюзіённага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокуснікаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзіённага мастацтва.
Дзе: Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага (пл. Свабоды, 15)
Калі: па 31 снежня, сер.-нядз.: 11:00-19:00
Колькі каштуе: удакладняць у касе
17 лютага ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбылося адкрыццё выставачна-інтэрактыўнага праекта «Сустрэча з майстрам» і мерапрыемства «Вечар успамінаў», якія прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння Міхаіла Андрэевіча Савіцкага.
На выстаўцы прадстаўлены ўнікальныя жывапісныя і графічныя работы, кніжная ілюстрацыя, фотаматэрыялы, дакументы і асабістыя рэчы славутага мастака з фондавых калекцый Музея гісторыі горада Мінска. Многія з прадстаўленых работ экспануюцца ўпершыню і яшчэ шырэй раскрываюць шматгранны геній Міхаіла Савіцкага.
Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20)
Калі: па 31 мая (кожную сераду), 19:00
Колькі каштуе: 5 р., 2,50 р. – школьнікі, студэнты; можна набыць абанемент
ХХ стагоддзе аказалася насычаным падзеямі. Грамадскія сутыкненні, рэвалюцыі, супярэчнасці і навацыйныя ідэі – для Заходняй Еўропы гэты час стаў эпохай глабалізацыі і капіталізацыі, для рэспублік Савецкага Саюза – у першую чаргу гісторыяй камуністычных ідэалаў, спароджанага ім сацыяльнага эксперыменту і эпахальнага краху.
У фокусе ўвагі Нацыянальнага мастацкага музея традыцыйна апынуцца мастацтвазнаўчая і культуралагічная праблематыкі.
Цыкл уяўляе сабой 18 аўтарскіх лекцый, падрыхтаваных супрацоўнікамі музея, а таксама запрошанымі даследнікамі.
Азнаёміцца з поўным спісам лекцый можна на сайце музея [3].
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ganna-bagino
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] http://www.artmuseum.by/ru/news/novosti-2017/hh-vek-revolyucii-v-myslyah-i-iskusstve
[4] https://zviazda.by/be/tags/raim-shadzic