Марыяна Шчоткіна, намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын:
«Наша дзяржава робіць усё неабходнае, каб дзеці ні ў чым не мелі патрэбы, раслі ў годных умовах. Усебаковая абарона дзяцей, незалежна ад таго, дзе яны нарадзіліся і хто іх бацькі, заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі ўлад, з'яўляецца першараднай задачай дзяржавы. Асаблівая ўвага — маці, якія воляй лёсу апынуліся ў месцах пазбаўлення волі. Ім у будучыні варта больш узважана ставіцца да прыняцця рашэнняў, бо менавіта яны нясуць адказнасць за сваіх малых. Толькі яны ў сілах зрабіць так, каб іх дзеці былі шчаслівымі, выраслі ў любові, атрымалі адукацыю, знайшлі сябе ў жыцці».
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert
[3] https://zviazda.by/be/tags/maryyana-shchotkina