У адкрыцці стратэгічна важнага для раёна аб'екта ўдзел прыняў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль КАЛІНІН.
Першую чаргу фізкультурна-аздараўленчага комплексу — басейн з дзіцячым аквапаркам — урачыста ўвялі ў дзеянне яшчэ летась у красавіку. А зараз да паслуг жыхароў Краснапольшчыны і найбліжэйшых да яе раёнаў адкрыліся адразу некалькі залаў — шматфункцыянальны для гульнявых відаў спорту з трыбунамі на 390 месцаў, для заняткаў фітнесам і атлетычнай гімнастыкай, для заняткаў боксам і барацьбой.
— Раён вырашыў праблему не толькі з будаўніцтвам такога важнага для здароўя жыхароў аб'екта, але яшчэ і стварыў 27 новых працоўных месцаў, — адзначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Краснапольскага райвыканкама Сяргей СЫРАНКОЎ. — За год басейн і дзіцячы аквапарк наведала больш за 70 тысяч жыхароў Чэрыкаўскага, Чавускага, Cлаўгарадскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Чачэрскага і Кармянскага Гомельскай вобласці, Краснагорскага Бранскай вобласці. Тут праводзіліся абласныя і раённыя спаборніцтвы па плаванні сярод навучэнцаў, працоўных калектываў. А некалькі дзён таму на новай пляцоўцы прайшоў таварыскі матч па валейболе паміж камандамі Краснапольшчыны і Браншчыны, прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/neli-zigulya
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:zіgulya@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/anatol-kalinin
[5] https://zviazda.by/be/tags/krasnapolle-0
[6] https://zviazda.by/be/tags/fizkulturna-azdaraulenchy-kompleks