З 26 па 30 ліпеня лёд «Чыжоўка-Арэны» прыме міжнародны турнір «Кубак Мінска», прысвечаны 950-годдзю беларускай сталіцы.
Арганізатарам выступяць гаспадары пляцоўкі, хакейны клуб «Юнацтва-Мінск». Удзельнікамі спаборніцтваў стануць таксама чатыры каманды, якія прадстаўляюць Кантынентальную хакейную лігу: двухразовы ўладальнік Кубка Гагарына маскоўскае «Дынама», неаднаразовы прызёр і трохразовы чэмпіён Расіі яраслаўскі «Лакаматыў», ханты-мансійская «Югра» і рыжскае «Дынама».
Расклад матчаў:
26 ліпеня
15.00. Дынама-Рыга — Югра
19.00. Юнацтва-Мінск — Дынама-Масква
27 ліпеня
15.00. Лакаматыў — Дынама-Рыга
19.00. Юнацтва-Мінск — Югра
28 ліпеня
15.00. Лакаматыў — Югра
19.00. Дынама-Масква — Дынама-Рыга
29 ліпеня
13.00. Дынама-Масква — Лакаматыў
17.00. Юнацтва-Мінск — Дынама-Рыга
30 ліпеня
12.00. Дынама-Масква — Югра
17.00. Юнацтва-Мінск — Лакаматыў
Адзначым, што плануецца зрабіць правядзенне «Кубка Мінска» штогадовым.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/darya-labazhevich
[2] https://zviazda.by/be/sport
[3] mailto:lobazhevich@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/chyzhouka-arena
[5] https://zviazda.by/be/tags/kubak-minska
[6] https://zviazda.by/be/tags/yunactva-minsk-0
[7] https://zviazda.by/be/tags/dynama
[8] https://zviazda.by/be/tags/lakamatyu
[9] https://zviazda.by/be/tags/yugra-1
[10] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[11] https://zviazda.by/be/tags/alimpiec