Аб пашырэнні паставак прадукцыі прадпрыемстваў канцэрна «Белдзяржхарчпрам» на рынак Азербайджана ішла размова на перагаворах у Баку намесніка старшыні канцэрна Марыны Міхальцэвіч з кіраўніцтвам міністэрства эканомікі і найбуйнейшых гандлёвых сетак Азербайджанскай Рэспублікі, паведамілі ў «Белдзяржхарчпраме».
У Баку адкрыта ўжо пяць крам рознічнага гандлю беларускімі таварамі, у якіх прадстаўлена прадукцыя арганізацый канцэрна «Белдзяржхарчпрам». Азербайджанскі бок высока ацэньвае якасць беларускай прадукцыі і таму ахвотна разглядае новыя прапановы аб пашырэнні пераліку і аб'ёмаў паставак.
Сяргей РАСОЛЬКА
rs@zviazda.by [3]
Фота БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-rasolka
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:rs@zviazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/azerbaydzhan
[5] https://zviazda.by/be/tags/pradpryemstvy
[6] https://zviazda.by/be/tags/tavar
[7] https://zviazda.by/be/tags/pradukcyya
[8] https://zviazda.by/be/tags/pastauki
[9] https://zviazda.by/be/tags/kandytarskaya-fabryka-slodych-0