Першыя ролікі — агульнапрэзентацыйныя, але неўзабаве іх колькасць і разнастайнасць пачне прырастаць: ледзь не кожную творчую або дзелавую сустрэчу плануецца фіксаваць і, такім чынам, падаваць відэасправаздачу. Акрамя таго, каналы будуць папаўняцца відэа-замалёўкамі з інтэрв’ю, якія пішуцца ў нумар, навінамі з жыцця рэдакцыі, урыўкамі з пасяджэнняў/планёрак/круглых сталоў і абмеркаванняў важных для нас пытанняў. У відэафармаце будуць цяпер анансавацца і свежыя нумары выданняў.