Пра неабходнасць размежавання фізічных і юрыдычных асоб паштовыя работнікі задумваліся даўно.
Ужо пяць гадоў таму ў буйных гарадах краіны, у тым ліку і ў Гомелі, з'явіліся першыя падраздзяленні «Бізнес-пошты» для абслугоўвання юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Цяпер на Гомельшчыне восем такіх пунктаў абслугоўвання розных кліенцкіх патокаў.
У першую чаргу гэта дазваляе палепшыць якасць абслугоўвання, скараціць нагрузку ў аддзяленнях паштовай сувязі. Атрымліваюць развіццё новыя сэрвісы і паслугі, якія арыентаваны на патрэбы карпаратыўных кліентаў: прыём дакументаў і тавараў да перасылання паштовымі адпраўленнямі ў «Бізнес-пошце» ці паштовым кур'ерам; прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, грашовых пераводаў; рэалізацыя бланкаў строгай справаздачнасці і многае іншае.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [3]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] mailto:іost@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/gomel
[5] https://zviazda.by/be/tags/belposhta
[6] https://zviazda.by/be/tags/kantakt