«Вынікі першага квартала нас пакуль задавальняюць», — адзначыў ён.
Па словах міністра, добра спрацаваў «Беларуськалій» і «ўжо пайшла па дамоўленасці расійская нафта». Адпаведна, ёсць загрузка нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў. Гэта дало пэўны рост у прамысловасці. Пры гэтым недзяржаўныя прадпрыемствы згаданай сферы паказалі больш хуткі рост, няблага спрацавалі прадпрыемствы машынабудавання Мінпрама, паднялася сфера будаўніцтва.
Каментуючы сітуацыю па нафтагазавых перамовах з Расіяй, міністр эканомікі адзначыў, што перапрацоўка нафты будзе ісці нармальна. «Мы плануем закупіць нафты 24 мільёны тон, — паведаміў ён. — Безумоўна, крыху недабраўшы ў першым квартале, мы нагонім гэтыя аб'ёмы ў другім і трэцім».
Што датычыцца пытання сярэдняй заработнай платы ў 1000 рублёў, то павінны прымацца канкрэтныя меры: неабходна вырабляць больш тавараў, паніжаючы іх сабекошт, і пры гэтым пастаўляць прадукцыю на экспарт. «Але кожнаму трэба быць уважлівым, пільным на сваім працоўным месцы, — падкрэсліў міністр. — Іншага выйсця ў нас няма, а рэзервы яшчэ ёсць».
Эканамічны стан «Беларуськалія» пракаментаваў яго генеральны дырэктар, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Іван Галаваты. «Сёлета аб'ём вытворчасці складзе каля 10 мільёнаў тон, што на ўзроўні мінулага года», — паведаміў ён і даў прагноз наконт аб'ёму экспарту «Беларуськалія», які павінен скласці 9—9,5 мільёна тон.
Вераніка ПУСТАВІТ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/veranika-pustavit
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] mailto:pustavіt@zvіazda.by
[4] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-zinouski
[5] https://zviazda.by/be/tags/ekanomika