Супрацоўнікі амбасады ЗША ў Лондане выклікалі на допыт трохмесячнае дзіця. Як паведамляе Guаrdіаn [5], гэта адбылося пасля таго, як дзед немаўляці пры запаўненні візавай анкеты сцвярджальна адказаў на пытанне аб дачыненні таго да тэрарызму.
Дзед Харві Кеньён-Кэйрнса, запаўняючы бланкі, выпадкова выбраў варыянт «так» у пытанні: «Ці маеце вы дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, шпіянажу, сабатажу або генацыду?» У выніку дзіця выклікалі на размову ў амбасаду. «Я не мог паверыць, што яны не ўбачылі памылкі, і што немаўля не можа нікому нанесці шкоду», — заявіў 62-гадовы Пол Кеньён. Ён расказаў, што малы выдатна паводзіў сябе падчас размовы і ні разу не заплакаў. «Відавочна, ён не быў уцягнуты ні ў генацыд, ні ў шпіянаж. Ён толькі сабатаваў некалькі падгузкаў, але пра гэта ў амбасадзе не ведаюць», — заявіў дзед, чыя памылка абышлася сям'і прыблізна ў 3500 еўра з-за нявыдадзенай своечасова візы. Карыстальнікі інтэрнэту пасля інцыдэнту ўсумніліся ў разумнасці дыпламатаў.
Іван КУПАРВАС
hvir@zviazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/ivan-kuparvas
[2] https://zviazda.by/be/u-svece
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/teletydzen
[5] https://www.theguardian.com/theguardian
[6] mailto:hvir@zviazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/zsha
[8] https://zviazda.by/be/tags/londan
[9] https://zviazda.by/be/tags/ambasada
[10] https://zviazda.by/be/tags/dzicya
[11] https://zviazda.by/be/tags/teletydzen