Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by [4] або 3belarus.by [5] і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».
Акары́на — італьянскі духавы музычны інструмент з гліны, фарфору. Па гуку інструмент падобны да флейты.
Акведу́к — мост з каналам для падачы вады цераз роў. Паходзіць ад лацінскага aquaeductus — водаправод.
Шараба́н — лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж. Слова шарабан прыйшло да нас з французскай мовы.
Апало́нік — вялікая лыжка, якой разліваюць страву.
Зрына́ць — скідаць, зваліваць уніз. Вецер зрынуў гняздо з дрэва.
Казе́ліць (разм.) — скоса, пільна ўглядацца. Казеліць вочы.
Паставіць на месца — дабіцца ад каго-небудзь належных паводзін. Беларусы яшчэ скажуць: абламаць рогі, паказаць сваё месца. Рускія: подпилить рога.
Калоць вочы — 1) быць непрыемным каму-небудзь, выклікаць злосць; 2) моцна папікаць, сароміць каго-небудзь. Беларускія адпаведнікі: пароць вочы, тыкаць пальцам. Рускія: показывать пальцем.
Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.
Ірына АСТАШКЕВІЧ
іost@zvіazda.by [6]
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/iryna-astashkevich
[2] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[3] https://zviazda.by/be/teletydzen
[4] http://tvrgomel.by/
[5] http://www.3belarus.by/
[6] mailto:іost@zvіazda.by
[7] https://zviazda.by/be/tags/razmaulyaem-pa-belarusku-0