У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 122 дэлегацыі з 40 краін і рэгіёнаў свету.
У горадзе Вэйфан правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай) адбыўся 34-ты Вэйфанскі міжнародны фестываль паветраных змеяў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн" [3].
У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 122 дэлегацыі з 40 краін і рэгіёнаў свету, уключаючы Кітай, ЗША, Аўстралію і Новую Зеландыю. Фэст прайшоў на найбуйнейшым у свеце полі для запуску паветраных змеяў. Яго плошча перавышае 47 га.
Вэйфан называюць сталіцай паветраных змеяў. У ім размешчана штаб-кватэра Міжнароднай асацыяцыі аматараў паветраных змеяў. Міжнародны фестываль паветраных змеяў праводзіцца тут штогод з 1984 года.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://www.russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya